Кнігу пародый прадставяць у “Крызе”
Янка (Іван Іванавіч) Трацяк – культуролаг, дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык навучальна-даследчага сектару этнічнага турызму пры факультэце турызму і сервісу. Але дадзеная кніга не мае ніякага дачынення да яго прафесійнай дзейнасці.
Аўтар сцвярджае, што “такога яшчэ не было”.
І сапраўды, здаецца, гэта першая такая кніжка ў найноўшай літаратурнай гісторыі Гарадзеншчыны. Прычым, зборнік вызначаецца даволі высокім мастацкім узроўнем. Добры гумар, трапная сатыра, цікавыя мастацкія вобразы – ўсё гэта адзначае зборнік Янкі Трацяка.
Аўтар валодае словам – і гэта галоўнае, што дазваляе яму быць віртуозам і ў пародыі, і ў эпіграме. Янка Трацяк добра разумее рэаліі нашага часу, таму, пачынаючы раздзел эпіграм, ён піша:
Тут хацеў бы падарыць
Шаржы, эпіграмы –
Не павінна крыўды быць –
Бо раблю рэкламу!
Пачатак прэзентацыі ў 18 гадзін.