Слонімец добраахвотна заразіўся ВІЧ
—Слонімец не паверыў жанчыне, што ў яе такая хвароба.
Але прыйшлося паверыць, калі ён атрымаў станоўчы вынік аналізу крыві на ВІЧ, — сказала карэспандэнту “ГС” Алена Дабрыян, загадчык аддзела эпідэміялогіі Слонімскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Цяпер заражаны слонімец з’яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі і сам можа заразіць іншых.
Па словах спецыяліста, такія хворыя знаходзяцца на ўліку ў інфекцыяніста.
У залежнасці ад стану іх імуннай сістэмы і віруснай нагрузкі дактары прызначаюць лячэнне, у тым ліку хіміятэрапію (таблеткі). Прэпараты для іх бясплатныя.
—Людзі павінны ведаць ВІЧ-статус свайго палавога партнёра, і пры гэтым трэба кіравацца не толькі ацэнкай прыстойнасці яго знешняга выгляду. Меры перасцярогі пры палавых кантактах элементарныя — прэзерватыў, — дадала Алена Дабрыян.
У Слонімскім раёне, паводле дадзеных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, па стане на 1 траўня 2013 года налічваецца 67 ВІЧ-інфікаваных — 57 у горадзе і 10 — у раёне.
Ад пачатку гэтага года ў Слонімскім раёне выявілі ўжо двух носьбітаў ВІЧ.