Хто паедзе ў Літву?

|

Удзельнікам віктарыны прапануюцца 15 пытанняў з варыянтамі адказаў, сярод якіх трэба абраць правільны.

Чытачы “Твайго стылю”, што добра ведаюць гісторыю Беларусі, змогуць лёгка адказаць на пытанні, сярод якіх такія: Хто быў першым каралём Літвы? У якой бітве змагаўся Вялікі князь Вітаўт? Чым знакамітая Канстытуцыя 3 мая 1791 года ды інш.

Найлепшага знаўцу гісторыі, культуры, сучаснай палітыкі Літвыі, чакае чатырохдзённая вандроўка ў Літву на дваіх.

Яшчэ дзесяць удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе пытанні віктарыны, атрымаюць прызы ад Міністэрства замежных спраў.

Пытанні віктарыны і ўмовы ўдзелу размешчаны на сайце http://quiz.mfa.lt.