Да канца тыдня зноў пацяплее да +28
Уначы і раніцай слабы туман.
Тэмпература паветра ў бліжэйшую ноч +10…+12ºС, вецер паўднёва-усходні 5-10 м/с, пры навальніцах да 14 м/с.
Днём 28 траўня ў Гродне будзе +17…+19ºС, па вобласці да +22ºС.
29 траўня ў рэгіёне чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер пазднёва ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах да +14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +5…+10°С, днём +19…+24°С.
30 траўня ўначы +9…+14°С, днём +22…+27°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў, 31 траўня ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Уначы +11…+16°С, днём +23…+28°С, у паўднёва-заходніх раёнах каля 20°С.
1 чэрвеня ўначы на большай частцы Гарадзеншчыны, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Тэмпература паветра +11…+16°С уначы, днём +23…+28°С.
2 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Уначы +11…+16°С, днём +22…+27°С.
Здымак http://psih.biz