Гарадзенскія чуткі: гістфак ліквідуюць?!
Імаверным дэканам новага аб’яднанага факультэта можа стаць кандыдат навук, дацэнт Сяргей Данскіх, сённяшні дэкан факультэту турызму і сервісу. Дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі Эдмунд Ярмусік, згодна з тымі ж чуткамі, мае атрымаць пасаду загадчыка кафедры Гісторыі Беларусі.
З корпусу на Кастрычніцкай, 5 (былы рэстаран “Зубр”, а сёння гістфак), імаверна, прыбяруць цэнтр тэставанняў, а таксама курсы для студэнтаў-замежнікаў. Дарэчы, фасадная частка будынку зараз знаходзіцца на рэмонце.
align=”left” alt=”факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ, Факультет Истории и Социологии ГрГУ” >У сувязі з аб’яднаннем і рэарганізацыяй працы, плануецца таксама правесці скарачэнне штату. Па некаторых версіях, такім чынам цалкам законна ўніверсітэт зможа пазбавіцца ад рэшты “неблаганадзейных” гісторыкаў, якія пакуль займаюць свае пасады.
Кіраўніцтва ўніверсітэту пакуль ніяк не каментуе дадзеную інфармацыю. Мажліва, чуткі застануцца ўсяго толькі чуткамі, у супрацьлеглым жа выпадку гарадзенскі ўніверсітэт упершыню за сваю гісторыю застанецца без гістарычнага факультэта.
Здымак Яна Лялевіча з архіву “Твайго стылю”