Дабрачынцы дапамаглі хворым дзецям трапіць у Вільню

|

Спачатку дзеці разам з бацькамі хацелі паехаць у аквапарк у Друскеніках, але ў выніку вырашылі наведаць Тракайкі замак і Вільню.


Каб зарабіць грошы на паездку, дзеці, іх родныя і валанцёры дабрачыннай арганізацыі “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” напярэдадні Раства і Новага году распачалі дабрачынную акцыю “Цуд Калядны”. Яны выраблялі сувеніры, паштоўкі і навагоднія падарункі, праз продаж якіх марылі зарабіць неабходныя для паездкі грошы.


У Музеі гісторыі рэлігіі зладзілі дабрачынны канцэрт і першую выставу-продаж. Агулам у Гродне працавалі каля 10 такіх выстаў: у “Гроднажылбудзе”, на “Гродна Азоце”, Мясакамбінаце, у “АЛМІ”, “Еўраопце”, у ГрДУ імя Янкі Купалы…


З іх дапамогай сабралі больш за 6 мільёнаў. Дадалі грошай і гарадзенскія прадпрыемствы, Літоўскае консульства зрабіла ўдзельнікам паездкі бясплатныя візы, а суму, якой не хапала, ахвяраваў “МаеСэнс”.

 

Такім чынам, больш за 20 невылечна хворых гарадзенскіх дзетак у суправаджэнні бацькоў і валанцёраў выехалі на экскурсію ў Літву. Для большасці з іх гэта быў першы выезд за мяжу, які стаў магчымы толькі дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей.


align=”” alt=”Image 30950″ >

А ў апошнія травеньскія выходныя дзеці, якімі апякуецца “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, удзельнічалі ў марафоне супраць рака, які таксама праводзіўся ў Літве.


Ад імя сямей, што выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, грамадская дабрачынная арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” шчыра дзякуе ўсім, хто падтрымаў і дапамог здзейсніць дзіцячую мару, хто ахвяраваў свой час і грошы на карысць хворых дзяцей.