Гродзенскія сіноптыкі абвясцілі 1 чэрвеня аранжавы ўзровень небяспекі

Паводле колеравага коду, які цяпер будзе выкарыстоўвацца для вызначэння небяспечнага надвор’я, 1 чэрвеня на Гарадзеншчыне надвор’е можа прывесці да значных матэрыяльных страт, магчымыя ахвяры.


У бліжэйшыя суткі на большай частцы Гродзенскай вобласці і ў Гродне чакаюцца навальніцы, месцамі залевы, у Гродне днём 1 чэрвеня моцныя залевы. Пры навальніцах вецер узмацніцца да 15-20 м/с.

У асобных раёнах вобласці – град.

 

У бліжэйшую ноч і днём 1 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі, тэмпература паветра +13…+15ºС уначы, +23…+25ºС, па вобласці да +27ºС днём.

 

2 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі – навальніцы.

Вецер ўсходні, паўночна-усходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +12…+17°С, днём +20…+25°С, месцамі да +27°С.

 

У апошнія дні траўня тэмпература паветра на Гарадзеншчыне +18…+19ºС і  заставалася на 3 – 4 ºС вышэй за кліматычную норму.

На 1 ºС цяплей будзе і ў чэрвені (норма +15,3…+16,4°С).

 

Здымак http://kurjer.info