У Гродне прайшлі вучэнні па абароне ў надзвычайных сітуацыях
У вучэннях прымалі ўдзел міліцыя, выратавальнікі ды Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце.
Для правядзення гэтых вучэнняў былі выкарыстаныя сілы камісіі па надзвычайных сітуацыях пры гарвыканваме, гарадскі аддзел па надвычайных сітуацыях, а таксама службы грамадзянскай абароны ды розныя арганізацыі горада.
Поўнамаштабныя вучэнні складаліся з некалькіх этапаў. Адпрацоўваліся розныя, не звязаныя адна з адной сітуацыі. Гэта і ліквідацыя наступстваў шквалістага ветру, і мінаванне будынкаў, і абрушэнне дома, і выбух бытавога газу і нават спыненне незаконнага пранікнення ў вадасховішчы Гродзенскай ГЭС.
Здымкі Вольгі Мілавай