Сёння хаваюць знакамітую гоншчыцу, якая загінула па дарозе ў Гродна

|

74-гадовая Надзея Белько была пасажыркай  аўтамабіля ВАЗ-2114.

Кіроўца не справіўся з машынай на мокрай дарозе і вылецеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Volkswagen Bora.

 

Удар прыйшоўся па задняй пасажырскай дзверцы.

Пасажырку выкінула з аўтамабіля, яна загінула на месцы.


align=”” alt=”Image 31130″ >

 

Паводле папярэдніх звестак, вінаваты ў аварыі кіроўца мог згубіць пільнасць альбо заснуць за рулём.

 

Надзея Белько ў савеція часы брала ўдзел у гонках, а ў апошнія дзесяцігоддзі была галоўным сакратаром на спаборніцтвах па кросе, трэку і шасэйна-кальцавых аўтагонках.


Здымкі http://autosport.by , http://gaigrodno.by