Лідскі раён прызнаны лепшым у Беларусі для вядзення бізнесу

|

Пераможцаў абралі ў 5 намінацыях .

Лідскі раён стаў лепшым у намінацыі “Лепшы раён для бізнесу (з колькасцю насельніцтва больш за 50 тысяч чалавек)”.

Сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва меньш за 50 тысяч перамог Смалявіцкі.

Лепшай для бізнесу вобласцю стала Мінская.


Адзін з крытэраў вызначэння бізнес-патэнцыялу рэгіёнаў стала колькасць прыватных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў у разліку на 1 тысячу жыхароў населенага пункта.

Журы звяртала ўвагу на долю працаўнікоў малых прадпрыемстваў ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы, факты вырашэння/невырашэння праблем малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на ўзроўні выканкамаў.

 

Паводле http://www.belta.by