НЯМЕЦКАЯ АДУКАЦЫЯ ДЛЯ ГРОДЗЕНСКІХ ШКОЛЬНІКАЎ

|

Пра гэта паклапацілася нямецкае цэнтральнае упраўленне па школьнай адукацыі. Яго праект у гродзенскай СШ№15 распачнецца з наступнага навучальнага года. У раскладзе вучняў старэйшых класаў з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы з’явяцца дадатковыя заняткі з настаўнікам-немцам. Навучанне завершыцца дзяржаўным нямецкім экзаменам, па выніках якога школьнікі атрымаюць дыпломы. Раней гродзенскія школьнікі маглі атрымаць дыплом толькі пасля адпаведных курсаў у інстытуце Гётэ ў Мінску альбо ў Германіі. Аналагічны экзамен абавязковы для ўсіх абітурыентаў-замежнікаў, якія паступаюць у нямецкія ВНУ.

ТС