А.Лукашэнка прызначыў памочніка па Гродзенскай вобласці

|

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне неабходна ўмацоўваць эфектыўнасць вертыкалі ўлады, удзяляючы асаблівую ўвагу кадраваму пытанню.

Ён падкрэсліў, што наўмысна адпраўляе ў Брэсцкую і Гродзенскую вобласці людзей, якія не знаёмыя блізка з работай гэтых рэгіёнаў, з той мэтай, каб не было кругавой парукі, каб інспектар ніяк не быў звязаны з кіраўніцтвам вобласці.

 

Губернатары добра разумеюць, што памочнік Прэзідэнта ў вобласці, ён жа інспектар па пытаннях кадраў – гэта “вочы і вушы” Прэзідэнта на канкрэтнай тэрыторыі. Дапамагаць вам ніхто не будзе, вы практычна працуеце паасобку, вывучаючы сітуацыю ў абласцях і прыцягваючы для гэтага канкрэтных спецыялістаў для ўнясення прапаноў на ўзровень Прэзідэнта“, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Сярод іншых сённяшніх прызначэнняў, Гарадзеншчыны тычацца яшчэ два: Урублеўскі Пётр Васільевіч прызначаны начальнікам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, а Сарасека Міраслаў Эдмундавіч – старшынёй Ашмянскага райвыканкама.

 

Паводле http://belta.by