Сёння ў Гродне можа быць вынесены смяротны прысуд

|

Цела забітай жанчыны і парэзанае на кавалкі цела мужчыны знайшлі 7 жніўня ў інтэрнаце па вул. Дзяржынскага, 151, дзе жывуць людзі з кепскім зрокам.

 

Цела жанчыны 1991 г.н. знаходзілася ў адным з памяшканняў, а вось парэшткі мужчыны-гаспадара кватэры міліцыя знайшла ў баку для смецця ля пад’езда.

 

Па падазрэнні ў здзяйсненні падвойнага забойства міліцыя затрымала тады 21-гадовага жыхара Вілейкі. Пры ім была знойдзена і адрэзаная галава ахвяры.

 

Справа разглядаецца ў гарадзенскім абласным судзе.

 

Як паведамляе “Гродзенская праўда“, дзяржаўны абвінаваўца настойвае на смяротным пакаранні.

 

Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе захоўваецца такая мера пакарання за злачынствы.