У Фарным касцёле заканчваюць аднаўленне самага старога алтара
Вядома, што алтар быў перанесены з ранейшага драўлянага касцёла Пятра і Паўла. Пробашч Ян Кучынскі мяркуе, што першапачаткова гэты алтар быў галоўным у Фарным касцёле.
Адначасова з заменай драўляных канструкцый, праводзіць працы і мастак-рэстаўратар Уладзімір Кіслы. Абраз ужо ачышчаны ад бруду, колеры адноўленыя. Даведацца, хто аўтар, пакуль не ўдалося. На палатне адсутнічае подпіс аўтара.
Скончыць усе працы плануецца да канца года.