На выходных у Гродне зноў да +30 ºС
Ноччу з 17 на 18 чэрвеня чакаецца +11…+13ºС, вецер няўстойлівы 3-8 м/с, пераважна без ападкаў.
18 чэрвеня паветра прагрэецца да +22…+24ºС, па вобласці да +26ºС.
19 чэрвеня сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць, без ападкаў, вецер няўстойлівы 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +6…+11°С, месцамі да +13°С, днём +22…+27°С.
20 чэрвеня ўначы +9…+14°С, месцамі да +16°С, днём +23…+28°С, месцамі да +30°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 21 чэрвеня захаваецца пераважна сухое надвор’е.
Уначы +13…+18°С, днём +24…+29°С, месцамі да +30°С.
22, 23 чэрвеня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Тэмпература паветра +12…+17°С уначы, днём +23…+28°С, месцамі да +30°С.