Фэст імя Каліноўскага пераносіцца на нявызначаны тэрмін

|

У Астравецкім райвыканкаме кажуць пра «вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень».


Фестываль імя Кастуся Каліноўскага, які мусіў адбыцца 22 чэрвеня ў Астраўцы, пераносіцца на невядомы тэрмін.

 

«Нам пра гэта паведамілі толькі сёння з выканкама, — кажа адзін з арганізатараў фэста Усевалад Сцебурака. — Прычыну не патлумачылі, кажуць пра вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень».

 

У мінулыя гады, як зазначае Сп. Сцебурака, выканкам усяляк дапамагаў правядзенню фэста — асабліва, у тэхнічным плане.

Сёння на паседжанні ў выканкаме было вырашана фэст перанесці, праўда, дата не ўдакладнялася.

 

«Шкада, што пра гэта мы даведаліся ўсяго за пяць дзён да пачатку», — кажа Сцебурака.

Фэст з удзелам бардаў і літаратараў, прысвечаны 150-годдзю паўстання Каліноўскага, мусіў адбыцца на беразе возера Кайміна.


Здымак http://kraj.by