Для знішчэння Слонімскага сховішча пестыцыдаў не хапае каля 600 тысяч даляраў

|

На сёння ліквідаваныя ўсе 4 траншэі пахавання, піша belta.by.

 

Працы пачаліся ў 2011 годзе і павінны былі скончыцца ў 2012

Супрацоўнікі МНС выкапалі больш за 2 тысячы тон смяротна небяспечных адыходаў, у тым ліку забруджаную пестыцыдамі глебу.

1480 тон пестыцыдаў ужо вывезена ў Германію, дзе іх абясшкодзяць, наступныя 200 тон вывезуць у ліпені. Застанецца яшчэ 320 тон.

 

Паводле праекта пестыцыды павінны знішчыць на заводзе ў Германіі да 1 верасня, а на месцы могільніка пасадзяць дрэвы.

 

Слонімскае сховішча пестыцыдаў – найбуйнейшае ў Беларусі – арганізавалі ў 18 км ад Слоніма ў 1974 годзе.

У 1974 годзе, калі стала зразумелай сувязь паміж выкарыстаннем пестыцыдаў і ростам анкалагічных захворванняў, нараджэннем дзяцей з адхіленнямі, смяротныя хімікаты з Гродзенскай, Берасцейскай і Мінскай абласцей звезлі і пахавалі пад Слонімам адпаведна распаўсюджанай тады тыпавой схеме ўтылізацыі.

Фізічны стан пестыцыдаў небяспечны. Калі б іх не абясшкодзілі, яны маглі трапіць у грунтовыя воды і прывесці да экалагічнай катастрофы.