Гродзенцам дазволілі купацца ў пяці вадаёмах

|

Тут чыстае дно без ямінаў, вада адпавядае санітарным нормам, глыбіня не больш за 2 метры.

На першых трох вадаёмах – выратавальныя станцыі. Абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага Таварыства выратавання на водах прапанавала арганізаваць дзяжурства выратавальнікаў на час купальнага сезона таксама ў Румлёве і Пышках.


У вадаёмах па вуліцах Рэпіна, Курчатава, Лапенкаўскай і ў кар’ерах каля Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў купанне забароненае.

Пра гэта папярэджваюць таблічкі з адпаведнымі надпісамі.

Парушальнікам пагражае складанне пратаколу і штрафы, а галоўнае – небяспека для жыцця.


У першыя ж цёплыя дні сёлета на вадаёме ў Лапенках патанула дзіця, а за мінулы сезон у Гродзенскай вобласці патанулі 99 чалавек.

71 з іх – у прыродных вадаёмах, не прызначаных для купання, 22 – у калюжынах  і бытавых ёмістасцях, 6 – у ваннах.

61 чалавек загінулі ў нецвярозым стане.


Затое на абсталяваных вадаёмах, у зонах дзеяння ратавальных станцый, за апошнія 10 гадоў не было ніводнага выпадка гібелі людзей, – сведчыць старшыня Гродзенскага абласнога Савета Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах Сяргей Іванавіч Шурба.

За мінулы год супрацоўнікі станцый вобласці выратавалі 89 чалавек, яшчэ 779 чалавек папярэдзілі. Сярод папярэджаных – тыя, хто выпілі, і спрабавалі адпачыць у вадзе, непаўналетнія, у тым ліку дзеці 5-6 гадоў, што былі ля вадаёмаў без дарослых.


У Гродзенскай вобласці дзейнічае 10 выратавальных станцый  і 13 пастоў, яшчэ 22 выратавальных паста арганізавалі ведамствы.

20 чэрвеня супрацоўнікі  Таварыства ратавання на водах выступяць у працоўных калектывах Гродзенскай вобласці і яшчэ раз нагадаюць правілы бяспекі і аховы жыцця людзей на вадзе.