У Гродне пройдзе пяты фестываль джазавай музыкі

|

Сёлета на фэст з’едуцца больш за 10 джазавых калектываў альбо калектываў, якія маюць у рэпертуары джазавую праграму.

 

Адкрыццё фестывалю і першы канцэрт адбудзецца 29 чэрвеня ў 19.30.

 

Зайграюць Біг-бэндГродзенскай абласной філармоніі (адзін з ініцыятараў правядзення “Гродна-джаза”), Эстрадна-духавы аркестр Гродзенскага абласнога упраўлення МНС і “Beatles’n’Jazz” з Вільні (адзіны замежны госць сёлетняга фэсту).

 

30 чэрвеня, па словах в.а. намесніка дырэктара па гастрольна-канцэртнай дзейнасці Гродзенскай абласной філармоніі Людмілы Волчак, прадставіць больш актыўную джазавую музыку і хутчэй арыентаваны на моладзь.

 

У гэты дзень выступяць:

Fat Jazz Band

Аляксандр Белкін (Вільня)

ModalDance Project”Footprints” (Мінск)

A-Venue (Мінск)

Green Stream (Мінск)

City Jazz Quartet (Мінск)

Jazz Pages (Мінск)

Трыа Гарачага (Мінск)

«Barilazzband» (Мінск)

Шоу-аркестр Аляксандра Ліпніцкага (Мінск)

Пачатак канцэрта – 16.00.

 

На адкрытай пляцоўцы арганізатары гатовыя падрыхтаваць месцы для 1000 гледачоў.

 

Кошт квітка на канцэрт 29 чэрвеня – 60 тысяч рублёў, 30 чэрвеня – 100 тысяч.

Квіток адразу на 2 канцэрта будзе каштаваць 150 тысяч рублёў, а ў дні фестываля квіткі падаражэюць.