Апытанне ў Гродне: Ці выдаваць карту паляка міліцыянерам?

| Без катэгорыі

“Што я думаю? Дык у нас жа свабода. Свабода выбару каранёў ці чаго іншага. Ды якая розніца? Каму карта гэтая перашкаджае? Дык значыць уладзе потым і застанецца служыць ва ўсіх гэтых структурах — міліцыі, арміі”.

 

“Не, напэўна, гэта ўсё ж уцісканне правоў, я лічу. Нейкія законы, абмежаванні ўсё роўна ў іх застануцца, нават калі карта паляка будзе ў іх”.

 

“Дык ім і так забаронена гэта ўсё: па-мойму, цяжка выехаць. Я думаю, правільна, каб яны не карысталіся, правільна будзе — забараніць”.

 

“Думаю, гэта справядліва. Дзяржслужачыя не павінны атрымліваць нейкія правы, якія дае карта паляка. Тым больш прымалі прысягу Рэспубліцы Беларусь”.

 

“Я думаю, гэта нармальна, каб ім атрымліваць гэтую карту паляка. Не, не забараняць”.

 

“Гэта правільна. Я сам ваенны, ведаю службу, ведаю, як там за мяжой паводзяць сябе людзі. Я лічу, туды ездзіць, пакуль служыш, не трэба. Звальняешся — едзь куды хочаш”.

 

“Я лічу, што гэта парушэнне правоў канстытуцыйных, гэта няправільна”.

 

“Ёсць праблема на самай справе, тут не ўсё так адназначна. Бо, напрыклад, я ведаю, што ў Літве таксама былі спрэчкі з картай паляка, датычныя, напрыклад, дэпутатаў сейма, прынамсі якія вырашаюць важныя дзяржаўныя справы ці маюць доступ да нейкіх сакрэтаў”.

 

“Забараніць атрымліваць гэтую карту міліцыянерам? Гэта каму, участковаму інспектару? Безумоўна, абмежаванні ў выездзе ці ў нейкіх кантактах павінны быць, але сапраўды для тых афіцэраў міліцыі ці арміі высокага ўзроўню, якія маюць дачыненне да нейкіх сакрэтаў, да службовых таямніц”.

 

“Правільна, міліцыянтам нельга карту паляка”.

 

“Яны не думаюць прыняць гэты закон, ён прыняты ўжо даўно, магу сказаць. Са мной дзяўчына працуе, дык яе мужу нельга атрымліваць карту паляка — ён ваеннаслужачы”.

 

“Я думаю, трэба забараніць. Таму што, маючы карту паляка, ты маеш ільготы ў Польшчы”.