Арт-праект Zabor абвясціў конкурс сярод гарадзенскіх мастакоў

|

Паводле здымкаў мінімум дзесяці работ кожнага з удзельнікаў конкурса, якія адлюстроўваюць індывідуальны стыль і асноўную тэматыку творчасці мастака, арганізатары абяруць аднаго творцу з Гарадзеншчыны.

Творы гэтага майстра ў шэрагу рэпрадукцый карцін іншых удзельнікаў праекта будуць экспанавацца ў выставах на платах розных гарадоў.

 

У Гродне выстава размесціцца на плоце Старога Замка і на некалькі дзён – у галерэі “Крыга”.

 

Арт-праект Zabor, па словах яго аўтараў, звяртаецца да вытокаў мастацтва і прапаноўвае зірнуць на яго з новага пункту гледжання,  зрабіць сучаснае беларускае мастацтва неад’емнай часткай самаго горада і яго жыхароў.

 

Арганізатарам конкурсу выступае інвестыцыйная кампанія  «Зубр Капітал», партнёр у Гродне – мастацкая галерэя “Крыга”.

Атрымаць анкету-заяўку  ўдзельніка конкурса «На Zabore» можна ў галерэі “Крыга”, можна запоўніць яе электронны варыянт у інтэрнэце і даслаць разам з  партфоліо на электронны адрас artzabor.by@gmail.com.

 

Пераможцамі папярэдніх этапаў конкурса ў Віцебску, Гомелі і Магілёве сталі Аляксандр Дасужаў (Віцебск), Аляксандр Сушкоў (Гомель), Юрый Несцярук (Магілёў).

Імя гарадзенскага пераможцы стане вядомым у пачатку жніўня.

Пра падрабязнасці праекта чытайце  тут.

 

Здымак http://gomeloblkultura.by