“Маладым дэмакратам” адмовілі ў рэгістрацыі

|

“Яны знайшлі дачэпку па шрыфтах і тое, што спіс сяброў арганізацыі напісаны ад рукі, а не надрукаваны”, – кажа Аляксандра.

 

Па словах актывісткі, патрэбныя дакументы былі падрыхтаваны і пададзены ў вызначаны законам тэрмін, але “ў нас Мінюст карыстаецца “дазваленчым” прынцыпам пры рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, а не “паведамленчым”, як у ва ўсім свеце”.

 

Аляксандра кажа, што спробы рэгістрацыі арганізацыі будуць працягвацца, бо дзейнічаць ад імя незарэгістраванай структыры “Маладыя дэмакраты” не жадаюць.

 

“Мы будзем рабіць усе магчымыя захады для рэгістрацыі арганізацыі. Калі гэта не ўдасца зрабіць у Беларусі – зробім за мяжой. Гэтае пытанне зараз вырашае Цэнтральны савет “Маладых дэмакратаў”.

 

Як сказала Аляксандра Васілевіч, “МД” адкрытыя да супрацы з іншымі арганізацыямі, вось толькі ніякіх прапаноў пакуль не паступала.

 

Здымак аўтара з архіву “Твайго стылю”