Орхускі цэнтр навучыць гарадзенцаў правільна размаўляць з уладамі

|

Адказы на гэтыя пытанні атрымаюць удзельнікі трэнінга “Правовое забеспячэнне ўдзелу грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў (на прыкладзе Ацэнкі ўздзеяння на Навакольнае асяроддзе), які адбудзецца 20 чэрвеня.

 

Каардынатар Орхускага цэнтра ў Гродне Іаланта Рамановіч:


– Хочам распавесці, якім чынам кожны з нас можа прымаць удзел у прыняцці экалагічна значных рашэнняў.

Напрыклад, ці можна супрацьстаяць размяшчэнню сметніка каля вашага дома? Ці можна паўплываць на рашэнне пра будаўніцтва дарогі ў тым ці іншым месцы альбо на распрацоўку генпланаў населенага пункта?

Мы будзем тлумачыць, што рабіць, каб дзяржаўны орган узяў пад увагу вашае меркаванне, у якіх выпадках мы маем права гэтае меркаванне выказваць, як правільна скласці і падаць прапанову і якім чынам дзяржаўныя органы павінны рэагаваць на звароты грамадзян.

 

Сустрэча будзе мець тэарэтычную і практычную часткі  і будзе першай у шэрагу адукацыйных мерапрыемстваў, якія Орхускі цэнтр у Гродне плануе праводзіць для неабыякавых грамадзян і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.

 

Удзел бясплатны.

Група ўдзельнікаў першага трэнінга сфармаваная, але той, хто паспее хутка звязацца з арганізатарамі па тэлефонах  +375(152)740570, +375(29)5874901 альбо эл.пошце: aarhuscentrehrodna@gmail.com, маюць шанец далучыцца.

 

Трэнінг адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая 23.

Пачатак у 18 гадзін.

 

Адукацыйныя мерапрыемствы Орхускі цэнтр у Гродне ладзіць у межах сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН “Садзейнічанне развіццю ўсеаб’емнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.


Здымак http://professionali.ru