Міжнародны гістарычны фэст пройдзе ў Мірскім замку

|

Фэст збярэ больш за 700 удзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Аўстрыі і іншых краін: прадстаўнікоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі, музыкаў, танцавальныя калектывы, майстры сярэднявечных рамёстваў і вогненнага шоў.

 

У часе фэсту пройдзе рыцарскі турнір, баі па правілах 14-15 стагоддзяў, будзе адноўлена атмасфера жыцця палявога лагера, прадстаўлена матэрыяльная культура Заходняй Еўропы і Вялікага княства Літоўскага 14-15 стагоддзяў.

Будзе працаваць кірмаш рамёстваў, можна будзе паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і навучыцца таньчыць сярэднявечныя танцы.

Для маленькіх наведнікаў фэсту будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі з анімацыяй.

 

Мерапрыемствы фэсту пачынаюцца ў 14 гадзін 28 чэрвеня, 29 і 30 чэрвеня – з 11 гадзін.

 

Здымак http://afisha.open.by