Кіроўца без візы хаваўся ад памежнікаў пад коўдрамі
На спальным месцы, пад коўдрамі і торбамі з асабістымі рэчамі, памежнікі знайшлі грамадзяніна Чэхіі, другога кіроўцу “Вольва”.
У пашпарце нелегала не было беларускай візы.
Кіроўцы патлумачылі, што абодва выехалі ў рэйс з Латвіі ў Расію.
Затым ім спатрэбілася трапіць у Польшчу.
З-за таго, што адзін з іх не меў беларускай візы, вырашылі, што ён схаваецца ад памежнікаў.
Абодва грамадзяніна Чэхіі затрыманыя.
За апошнія суткі на ўчастку Гродзенскай памежнай групы затрымалі 5 парушальнікаў мяжы.
Два выхадцы з Каўказкага рэгіёну ў абыход пункта пропуску ішлі ў Літву, яшчэ адзін затрыманы ў “Брузгах”.
Апошні легальна перайшоў беларускую мяжу, але польскія памежнікі вярнулі яго назад.
Тады, паспадзяваўшыся застацца незаўважаным, 23-гадовы парушальнік пераскочыў агароджу і пабег у бок Польшчы.
Яго заўважылі праз сістэму відэаназірання і затрымалі ў 150 метрах ад мяжы.
Паводле прэс-службы Гродзенскай памежнай групы