У СВЯЦКАГА ПАЛАЦА З’ЯВІЎСЯ ГАСПАДАР

|

Палацава-паркавы комплекс “Свяцк”: будынак былога палаца (бальнiцы), будынак касцёла, магазiн, клуб, гаспадарчыя пабудовы i права арэнды 34 га зямлi з зялёнымi насаджэннямi, перададзены гродзенскімі ўладамі Нацбанку пасля двух няўдалых спробаў прадаць аб’ект праз аўкцыён.. Апошнім часам палацавы комплекс знаходзіўся на балансе упраўлення адукацыі гродзенскага райвыканкама. Зараз палац – самы прыгожы і каштоўны помнік архітэктуры ў ваколіцах Гродна пабудаваны напрыканцы XVIII – пачатку XIX стагоддзяў знакамітым італьянскім архітэктарам Джузэпэ Сакко, напаўразбураны. Сцены настолькі абсыпаліся, што могуць абваліцца ў некалькіх месцах. Вада цячэ па столі ўнутры пакояў. Пра папярэднюю дамоўленасць аб перадачы “Свяцка” Нацбанку старшыня райвыканкаму Ян Васiлеўскi паведамляў яшчэ ў мінулым годзе. Банк плануе добраўпарадкаваць парк і зрабіць у былым маёнтку турыстычны комплекс з гатэлем, кавярней і канферэнц-залай. Кася КРОТ