Гродзенскія сіноптыкі зноў прагназуюць спёку і навальніцы
24 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, паветра прагрэецца да +29ºС.
У бліжэйшыя суткі чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, днём у часе навальніц шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +17…+19ºС, днём +27…+29ºС, па вобласці да +32ºС.
26 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі.
Уначы на большай частцы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер паўднёва-заходні, заходні, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Уначы +16…+21°С, днём +20…+25°С, месцамі да +27°С.
27 чэрвеня характар надвор’я не зменіцца, ад +12…+17°С уначы да +20…+25°С днём.
Паводле папярэдніх прагнозаў, 28-30 чэрвеня будзе пераважна без ападкаў.
Тэмпература паветра ўначы +10…+15°С, днём +20…+25°С.