Святлана Куль прэзентуе манаграфію “Палітыка. Культура. Асоба”
Манаграфія выйшла ў гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” накладам 100 асобнікаў напрыканцы 2012 года, але прэзентацый аўтарка дагэтуль не рабіла.
Святлана Куль:
–Гэта фактычна нарысы, мне хацелася паказаць кірункі маіх даследванняў, цікаўнасцяў за апошнія 3-4 гады.
Ключавы момант – культура, а вакол – усё, што з ёй звязана.
Некалькі артыкулаў пра ліцьвінства – гэта мая тэма і мой тэрмін.
Крышку прадстаўлена метадалогія (пытанні, якія мала распрацаваныя ў беларускай навуцы). Храналогія ахоплівае ад 16 да 20 стагоддзя, а галоўныя матэрыялы тычацца к.18-19 стагоддзя.
Пачатак прэзентацыі ў 17.30.