За дзень на дарогах Гарадзеншчыны пацярпелі 8 чалавек

|

5 чалавек параненыя ў Астравецкім раёне. Калі яны вярталіся дамоў у Смаргонь на легкавым аўтамабілі “Рэно”, каля вёскі Хацілкі кіроўца “МАЗа”парушыў правілы праезда перакрыжавання.

Ён спяшаўся выкупацца ў возеры і не прапусціў легкавое аўто.

 

У шпіталі апынуліся ўсе, хто ехаў у “Рэно”: кіроўца, яго жонка, дочкі пяці, дзесяці і дванаццаці гадоў. Найбольш пацярпела малодшая дзяўчынка.

 

19-гадовы кіроўца “Опеля” няправільна абраў дыстанцыю ў Падароску Ваўкавыскага раёна.

Пайшоў на абгон, убачыў, што  трактар робіць манёўр і вярнуўся на сваю паласу. Аднак на мокрым асфальце ўрэзаўся ў прычэп.

“Опель” загарэўся. Кіроўцу ўратавалі супрацоўнікі ДАІ, што працавалі паблізу. Ён у шпіталі.

 

У Смаргонскім раёне на мокрым асфальце, на закругленні дарогі паўпрычэп вынесла на другую паласу дарогі, дзе ў гэты час з’явіўся сустрэчны “Фальксваген”.

Пацярпелы кіроўца – у шпіталі.

 

У прыгарадзе Гродна “Фальксваген” урэзаўся ў слуп.

За рулём быў 18-гадовы кіроўца, які атрымаў правы некалькі месяцаў таму.

Ён на закругленні дарогі з’ехаў у кювет і ўдарыўся ў апору электраперадач.

Пасажыр, які ехаў на пярэднім крэсле, шпіталізаваны. Ні ён, ні кіроўца не былі прышпіленыя.

 

Усяго з пачатку чэрвеня ў Гродзенскай вобласці здарылася 26 ДТЗ.

У іх загінулі 4 чалавекі, 29 параненыя.

 

 

Паводле http://gaigrodno.by