Узорны пункт пропуска на беларуска-літоўскай мяжы абсталююць у Гродзенскай вобласці

|

Узорны пункт абсталююць самымі сучаснымі сродкамі і разгалінаванай інфраструктурай.

Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, які 27 чэрвеня наведаў “Беняконі”.

 

У першую чаргу неабходна вызваліць пад’езды да мяжы ад чаргі грузавікоў.

Дзеля гэтага ўздоўж дарогі створаць адмысловыя паркоўкі-адстойнікі з пунктамі грамадскага харчавання і гасцінічнымі нумарамі для кіроўцаў.

Чарга будзе кантралявацца аўтаматызаванай сістэмай: кожны кіроўца атрымае талон з нумарам.


У “Беняконях” сітуацыю дапаможа вырашыць будаўніцтва аб’яздной дарогі.


Каля пілотнага пункта пропуску плануецца пабудаваць буйны лагістычны цэнтр.

Анатоль Калінін адзначыў, што інвестар, гатовы ўкласці 2,5 мільёна даляраў, ужо ёсць, але гэтае пытанне ўрад разгледзіць у часе планавання бюджэту на наступны год.


Працэс мытнага афармлення на беларуска-літоўскай мяжы зацягваецца з-за меньшай колькасці дарожных палос на літоўскім баку. Гэтае пытанне плануецца абмеркаваць на міжурадавых перамовах.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://tamojinfo.by