Турнір па амерыканскім футболе праходзіць у Гродне
У камандах – па пяць чалавек. У гэтым турніры забароненыя сілавыя прыёмы, што адрознівае яго ад сапраўдных матчаў амерыканскага футбола.
Гэтая версія называецца “сцяг-футбол”. У ёй, замест таго, каб паваліць іншага гульца, трэба толькі сарваць з яго сцяжок, прычэплены на поясе.
Гродна прадстаўляе каманда “Варвары”.