Дом, які неабходны Джэку…
У сваім звароце да гараджан яны пішуць: «Мы – група сямейных людзей, у якіх ёсць і службовыя, і сямейныя абавязкі. Таму той, хто скажа, што гэтым займаюцца людзі, якім няма чаго больш рабіць, не мае рацыі…».
На сённяшні дзень сабрана больш за 200 подпісаў. Падпісныя лісты знаходзяцца ў 12-ці кропках горада: ветлякарнях і крамах з таварамі для жывёлін. У планах дабраахвотніцкай групы – рэгістрацыя грамадскага аб’яднання па абароне бяздомных жывёлін і візіт да мэра горада пасля акцыі збору подпісаў.