Наваградскім сёстрам-назаратанкам тэрмінова патрэбная грашовая дапамога
Настаяцельніца сястра Таццяна распавяла “Твайму стылю”, што жалезны каркас, на якім трымаецца сённяшні саркафаг, праржавеў, гэта робіцца небяспечным. Таму, калі з’явіўся фундатар, вырашылі жалезную канструкцыю ўмацаваць, абнавіць і зрабіць новы саркафаг, куды ўбудуюць стары.
За працу ўзялася мінская майстэрня, саркафаг з белага мармуру гатовы, а фундатар плаціць адмовіўся.
Цяпер наваградскія манахіні мусяць тэрмінова знайсці каля 20 тысяч даляраў, каб заплаціць за працу і матэрыялы.
Урачыстае асвячэнне новай грабніцы запланаванае на 1 жніўня.
Сёстры-назаратанкі звяртаюцца з просьбай пра дапамогу да ўсіх, хто можа ахвяраваць любую суму і паўдзельнічаць у справе ўшанавання памяці манахінь пакутніц, якія ў 2010 годзе абвешчаныя блаславёнымі.
Тэлефон сястры Таццяны – 375 33 620 34 11.
Манахіні Кангрэгацыі сясцёр Найсвяцейшай сям’і з Назарэту прыехалі ў Навагрудак у 1929 годзе. Яны апекаваліся касцёлам, заснавалі агульнаадукацыйную школу, клапаціліся пра дзяцей, дапамагалі бедным.
Летам 1943 года гітлераўцы ўзялі ў закладнікі больш за 120 мясцовых жыхароў, у якіх было мала надзеі вярнуцца жывымі.
За суцяшэннем сваякі закладнікаў ішлі ў касцёл.
Тады сёстры-назаратанкі пачалі маліцца за тое, каб гэтыя людзі былі ўратаваныя нават коштам жыцця саміх манахінь.
31 ліпеня сёстры атрымалі загад з’явіцца ў камісарыят, і ўжо ведалі, што ідуць на смерць.
1 жніўня 11 манахінь расстралялі, а закладнікаў хутка адпусцілі.
align=”” alt=”Image 32111″ >
5 сакавіка 2000 года мучаніцы беатыфікаваныя і названыя апякункамі сем’яў.
Выявы з http://nv-online.info, http://www.ampolska.co