У Гродне з платформы ўпаў танк

Аматарскім запісам падзяліўся карыстальнік Гродзенскага форума fixlogger.

У кадры бачна, як па вуліцы Горкага на вялікай хуткасці есдзе машына, затым з яе падае танк, а машына з’язджае, відавочна, нічога не заўважаючы.

У гэты дзень на плошчы Тызенгаўза праходзіла выстава вайсковай тэхнікі, можна меркаваць, што згублены танк быў адным з “экспанатаў”.


Танкі ў Гродне “раняюць” ужо не першы раз. Падобны выпадак здарыўся 23 лютага, калі ў часе выставы вайсковай тэхнікі танк няўдала заехаў на платформу і скаціўся на левы бок.