На выходных у Гродне зноў на 5 ºС цяплей за норму
У бліжэйшую ноч, паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету”, над Гродзенскай вобласцю прагрымяць навальніцы.
У наступныя трое сутак чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў.
6 ліпеня ўначы будзе +14…+16ºС, днём +25…+27ºС.
Вецер паўноўна-заходні 3-8 м/с.
7 ліпеня ўначы будзе +12…+17°С, днём +22…+27°С.
Вецер паўночна-заходні, паўночны 4-9 м/с.
8 ліпеня ападкаў не прагназуецца.
У Гродне чакаецца ад +11…+16°С уначы да +21…+26°С днём.