Гарадзенцам прапануюць “Начныя Свавольствы”
Гульня гарадзенскага праекта “Найтсіці”, не гледзячы на назву, нічым не звязана з эротыкай. Зрабіла яе адзіная ў горадзе дзявочая каманда “Адчайныя хатнія гаспадыні”.
Што прапануюць дзяўчаты гэтым разам – пакажа субота, аднак ужо вядома, што дадатковым прыстасаваннем у экіпажы кожнай каманды будзе сукенка.
Папярэднім разам такая дадатковая прылада была патрэбна больш за 8 год таму, калі на ўваходзе ў Палац Тэкстыльшчыкаў было арганізавана дэфіле з удзелам мужчын, пераапранутых у вечаровыя сукенкі.
Што будзе гэтым разам – арганізатары пакуль трымаюць ў сакрэце, аднак вельмі інтрыгуе выкладзены ў сеціва анонс гульні.