На Юбілейным возеры патанула жанчына, а ў Румлёве – хлопец

|

Паводле начальніка вадалазна-выратавальнай службы Гродзенскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах, трагедыя на Юбілейным здарылася пасля таго, як людзі палезлі ў  ваду, выпіўшы піва.


Кампанія з трох чалавек адпачывала на возеры ў нядзелю і вырашыла паплаваць у баку ад галоўнага пляжа, за межамі агароджанай зоны.

Пасля купання мужчыны выйшлі з вады, а іх сяброўка – не.

Сябры занепакоіліся пра знікненне жанчыны толькі хвілін праз 40.

Выратавальнікі прыбылі на месца праз 3 хвіліны пасля выклика і адразу ж знайшлі цела патанулай.


Як загінула жанчына, ніхто не бачыў, крыкаў пра дапамогу таксама не чулі.

Загінулая – 34-гадовая мінчанка – гасціла ў Гродне ў сябра.

Следчы камітэт распачаў праверку.

 

У Румлёве ў гэтыя ж выходныя патануў 25-гадовы хлапец.

Ён таксама не мясцовы, прыехаў з Воранаўскага раёна. Ягонае цела выратавальнікі знайшлі ў Ласосне, ніжэй па цячэнні ракі.

 

З пачатку года на Гарадзеншчыне патанулі 26 чалавек.

За мінулы сезон – 99 чалавек.

71 з іх – у прыродных вадаёмах, не прызначаных для купання, 22 – у калюжынах  і бытавых ёмістасцях, 6 – у ваннах.

61 чалавек загінуў у нецвярозым стане.

 

Здымак http://wek.com.ua