У гарадзенскім заапарку выстаўлены маркі з больш чым 30 калекцый
Мерапрыемства адзначылася памятным спэцгашэннем Першага Дня, якое ўрачыста адзначылі кіраўніцтва гарадзенскага аддзялення Белпошты і прадстаўнікі філатэлістычнага таварыства. Удзельнікі выставы атрымалі дыпломы разам з адмысловымі кубкамі з выявай Яна Каханоўскага.
Выстава працуе ў павільёне “Папугаі” штодзённа да 19 ліпеня. Час працы: з 12.00 да 14.30 і з 15.00 да 17.00.