Рыбалка можа стаць платнай

|

Ён выступае за ўвядзенне невялікй платы, і кажа, што пытанне ўжо падымалася на нарадах розных узроўняў.

Досвед шэрагу еўрапейскіх краін (Італіі, Польшчы і іншых) паказвае, што рыбалка ў цэлым павінна быць платнай. Дзесьці гэта фіш-карта, дзесьці сяброўства ў шэрагах рыбалоўных саюзаў ці таварыстваў, – кажа Шумскі.

У Эстоніі рыбалку можна аплаціць праз мабільны тэлефон, што выключае ўсялякія бюракратычныя перашкоды.

 

Старшыня Гродзенскага рыбалоўнага клуба Вадзім Смалякоў ідэю Юрыя Шумскага падтрымлівае:

 

Ідэя вельмі добрая, распаўсюджаная па ўсім свеце, пачынаючы з нашых бліжэйшых суседзяў у Літве і Польшчы.

Галоўнае – куды пойдуць грошы.

 

Трэба, каб грошы ішлі на зарыбленне вадаёмаў, развіццё інфраструктуры, ахоўныя мерапрыемствы, падтрымаку барацьбы з браканьерамі.

 

Ва ўсім свеце рыбалка – дарагое хоббі. Усе ведаюць, што за гэта трэба плаціць.

Плата за рыбалку ў нас дапаможа захаваць больш рыбы.

Яшчэ раз падкрэсліваю, галоўнае – куды пойдуць грошы.


Было б добра, каб аплата ішла праз грамадскія аб’яднанні аматараў рыбнай лоўлі. Мы маглі б кантраляваць працэс, і рыбакі ведалі б, куды ідуць грошы.

У Германіі, напрыклад, усё рыбалоўства кантралююць грамадскія аб’яднанні.