У бліжэйшыя дні Гарадзеншчыну накрыюць залевы

|

Надвор’е зменіцца ўжо заўтра.


12 ліпеня будзе воблачна з праясненнямі.

 

У Гродне і вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы.

Вецер заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +12…+14ºС, днём +18…+20ºС, па вобласці да  +23ºС.

 

У выходныя, 13-14 ліпеня, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці будзе воблачна.

Часамі дажджы, месцамі моцныя, у асобных раёнах навальніцы.

Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах да 14 м/с.

Уначы +11…+16°С, днём +18…+23°С.

 

Пры гэтым сярэдняя дэкадная тэмпература паветра 11-20 ліпеня прагназуецца на 1 градус цяплей за норму.