На вуліцы Захарава згарэлі “Жыгулі”
Па сведчаннях відавочцаў, легкавік ВАЗ ужо каля двух год стаяў тут без руху і без асаблівага дагляду з боку гаспадара.
Каму гора, а каму – прыгоды! Калі яшчэ пагойсаеш па такой пене
Полымя ўнутры машыны выбухнула па абедзе 12 ліпеня. Выратавальнікі, якія прыехалі тушыць пажар, уратавалі ад знішчэння Фольксваген.
Кіроўцу таксоўкі, аднак, давядзецца сур’ёзна “укласціся” у рамонт аўтамабіля.
Фота аўтара