У Гродне спаборнічалі сандружыны

| Без катэгорыі

На полі на тэрыторыі аварыйнага пажарна-выратавальнага атрада 18 каманд па 15-18 чалавек у кожнай. Гэта каманды-пераможцы раённых этапаў спаборніцтваў.

Суддзі спраўджваюць рыштунак санітарных звенняў, і надыходзіць час больш сур’ёзных выпрабаванняў.

Дружыннікі працуюць у зоне камбінаванага паражэння, на пляцоўцы частковай дэгазацыі і санапрацоўкі.

Надзвычайныя сітуацыі камбінуюцца на месцы: на полі там і тут ляжаць “пацярпелыя”.

На грудзях у кожнага – шыльдачка з гісторыяй здарэння і характарам пашкоджання: апёкі, хімічнае атручванне, паражэнне электрычным токам. Ёсць тут “збітыя” аўтамашынай і “прыціснутыя” бятоннай плітой.

Санітарныя дружыны па чарзе праходзяць выпрабаванні. Вызначаюць, хто пацярпеў найбольш, аказваюць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым, кладуць на насілкі і пераносяць для эвакуацыі ў машыну. За кожным іх дзеяннем уважліва сочыць журы, ад ацэнкі якога залежыць вынік спаборніцтваў.

Для ўдзельнікаў санітарных дружын сённяшнія спаборніцтвы не толькі выпрабаванне, але і магчымасць цікава правесці час.

Таму ў праграму спаборніцтваў уключылі конкурс мастацкай самадзейнасці, які ацэньвае дырыжор аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Пераможца сённяшніх спаборніцтваў прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах сандружын.

 

Здымкі Яна Лялевіча