Рэцыдывіст, які адпачываў у “Радоне”, накінуўся на людзей
Мужчына пабіў шкло на ўваходных дзвярах і на адным з паверхаў корпуса санаторыя.
Пабіў і душыў жанчыну з Магілёва, якая адпачывала ў “Радоне”, пераследаваў іншых людзей.
Парушальніка аператыўна затрымалі.
Ён быў у стане алкагольнага апьянення, раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за асабліва злоснае хуліганства і рабаўніцтва.
Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу.
Вызначаецца кола пацярпелых.
Паводле http://tut.by
Здымак http://dzyatlava.by