Самагон у прамысловых маштабах выраблялі невядомыя ў Ваўкавыскім раёне
Міні-завод быў схаваны ў балоцістай мясцовасці непадалёк вёскі Бакі Ваўкавыскага раёна.
Шматлікія ёмістасці добра замаскіраванага самагоннага апарата былі поўныя гатовай да перагонкі брагі агульнай вагой 7 тон.
Супрацоўнікі міліцыі нейкі час пачакалі гаспадароў апарата, але тыя так і не з’явіліся.
align=”” alt=”Image 32401″ >
Міні-завод дэмантавалі і збіраюцца ўтылізаваць, брагу ўжо знішчылі.
Цяпер высвятляюць, хто наладзіў нелегальную вытворчасць у лесе.
Паводле http://rovd.volkovysk.by