Абітурыенты Гарадзеншчыны сёлета атрымалі 21 стобальны вынік на ЦТ
100-бальныя вынікі ЦТ абітурыенты вобласці атрымалі па 6 з 14 прадметаў.
10 чалавек – па матэматыцы ( у 2012 годзе – 4), 5 – па фізіцы (летась ніводнага), па рускай мове – 3 (летась 1), па нямецкай мове, гісторыі Беларусі, грамадазнаўству – па адным чалавеку.
Самы высокі бал у Гарадзенскай вобласці па гістрыі Беларусі сёлета – 99, па хіміі, беларускай мове і сусветнай гісторыі – 98, гішпанскай і французскай мовах -97, ангельскай – 96, нямецкай – 93, па геаграфіі – 91 бал.
Лепшыя абітурыенты атрымалі сэртыфікаты і лісты падзякі ад рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы на цырымоніі ва ўніверсітэце.
Летась на Гарадзеншчыне было толькі 13 уладальнікаў 100-бальных сэртыфікатаў.
Паводле http://www.grsu.by
Здымак http://www.interfax.by