Аднавіць немагчыма – на перапрацоўку
Як паведамілі “Твайму стылю” у аддзеле агітацыі і прапаганды Гродзенскай ДАІ, 11 машын і 2 матацыклы пасля аварый захавоўваліся на штрафной стаянцы ДАІ не адзін год.
Суткі такога захоўвання каштуюць 2500 рублёў, аднак спагнаць грошы можна толькі тады, калі ўладальнік захоча забраць свой транспартны сродак.
Уладальнікі ўтылізаваных машын і матацыклаў папярэдне адмовіліся забіраць пашкоджаныя ў аварыях транспартныя сродкі. Каб вызваліць месца на стаянцы ДАІ звярнулася ў суд, які прызнаў адсутнасць у аўто гаспадароў.
Далейшы лёс тэхнікі вырашала камісія аблвыканкама: адрамантаваць машыны было практычна немагчыма, таму ўтылізацыя былых транспартных сродкаў стала адзіным выйсцем.
Паводле заканадаўства, утылізацыя машын пакуль нічога не каштуе былым гаспадарам. Ад іх патрабуецца толькі зняць транспартны сродак з уліку.