“Маладыя дэмакраты” скардзяцца ў Вярхоўны суд

“Гэтая адмова была, на маю думку, зроблена па фармальных прызнаках, – кажа старшыня арганізацыі, гарадзенка Аляксандра Васілевіч. – Цяпер мы, дзякуючы сябрам праваабаронцам, склалі скаргу ў Вярхоўны суд і, вытрымаўшы пазначаны тэрмін, заплацілі пошліну ды адправілі скаргу ў суд”.

 

Аляксандра Васілевіч кажа, што адзінае, што цяпер застаецца – чакаць. Наступнай прыступкай будзе Камітэт па правах чалавека.

 

“Мы не спадзяемся на разгляд скаргі па сутнасці. Адказ будзе хутчэй за ўсё фармальным – аб тым, што мы не выканалі ўстаноўленыя законам правілы па афармленні дакументаў”, – кажа актывістка. Спробы рэгістрацыі арганізацыі будуць працягвацца, бо дзейнічаць ад імя незарэгістраванай структыры “Маладыя дэмакраты” не жадаюць.