7 гадоў за хабар
Хабар у памеры 4 тысяч долараў кіраўнік атрымаў у лістападзе 2008 года ад жыхара Ваўкавыска, які за незаконнае паляванне мусіў быць пакараны, а магчыма і выключаны з шэрагаў Таварыства паляўнічых і рабаловаў.
Дырэктар Ваўкавыскай арганізацыі БТПР за гэтую суму згадзіўся не толькі не выключаць парушальніка з арганізацыі, але і не перашкаджаць яму ў атрыманні ў арэнду ўгоддзяў для палявання каля Ваўкавыска.
Хабарнік прызнаны вінаватым. Яго маёмасць канфіскавана, а сам ён наступныя 7 год правядзе ў калоніі.