Патанулі ў рэках, калодзежах, ваннах

|

Беларускае таварыства выратавання на водах агучыла аператыўныя звесткі, паводле якіх, яшчэ да пачатку купальнага сезона ў краіне патанула 202 чалавекі.

Выратаваць удалося 849 чалавек, сярод якіх 327 дзяцей.

Найменшыя страты панёс Мінск – 18 ахвяр, найгоршая сітуацыя склалася на Брэстчыне – 50 тапельцаў.

Па аператыўных звестках большасць выратаваных і патанулых знаходзіліся падчас здарэння ў нецвярозым стане.

Да таго ж, толькі 15% ахвяр вады гіне падчас купання ў вадаёмах. Астатнія гінуць у басейнах, сажалках, калодзежах, ванных.

Паводле www.interfax.by