У Друскенікі адновяць водны шлях

Рух наперад ёсць”, – паведаміў кіраўнік філіяла “Гродзенскі ўчастак” дзяржпрадпрыемства “Белводшлях” Аляксандр Маскалевіч аб працах на Нёмане.

 

Ён растлумачыў, што будаўніцтва Гродзенскай ГЭС падзяліла рэку на дзве часткі. Для абслугоўвання верхняга ўчастка патрэбнае будаўніцтва дадатковай базы, праект якой ужо створаны.

 

 

Аляксандр Маскалевіч адзначыў, што ніжняя частка Нёмана знаходзіцца ў горшым стане, бо “няма праходу, няма шлюза”. Новая плаціна ГЭС вымушае стварыць яшчэ адзін невялікі порт каля вёскі Сіўкава.

 

У межах горада ідзе пасажырскі рух на прагулачным цеплаходзе “Вольга Соламава”. Доказам магчымасці аднавіць судаходны рух ў Літву спадар Маскалевіч лічыць “спробны рэйс у брацкія Друскенікі”. Для паглыблення рэчышча ёсць неабходнае абсталяванне. Аднаўленне і ачышчэнне водных шляхоў вядзецца разам з літоўскімі калегамі.

 

     
  Слухайце гісторыю гарадзенскага рачнога порту з архіву радыё “Твой стыль”!  
     

 

 

Паводле Зялёны Гродна